Get Adobe Flash player

У Заслаўскай гарадской паліклініцы адкрылася фотавыстава «Народзіны». Прэзентацыя праходзіць у рамках дабрачыннага праекту “Лілея” – суполкі духоўнай і медыка-сацыяльнай падтрымкі цяжарных жанчын Заслаўя. Яе арганізатары – кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга, праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага. Куратар – Анастасія Балыш.

Аўтар фотавыставы – Анастасія Галезнік – першы фатограф родаў у Беларусі.

Анастасія – заслаўчанка. І таму заканамерна, што яе першая персанальная выстава праходзіць у родным горадзе. Вось што сама кажа жанчына-фатограф пра гэты працэс:

– Чаму я здымаю роды… Складана адказаць на гэта пытанне адназначна.

– Мо таму, што я – матуля траіх дзяцей. Я ведаю, наколькі важны момант з’яўлення на свет твайго дзіцяці, і як складана бывае захаваць гэты момант у памяці… Яшчэ таму – што для мяне гэта самыя сапраўдныя фотаздымкі! У іх – само жыццё! І таму, што знаходзіцца ў такі момант побач з парадзіхай, эмацыйна, гэта – “проста космас”! Кожны раз, калі я вяртаюся з роддома, то не веру, што ўсё гэта адбываецца са мной на самой справе! Першы крык немаўляці, яго першы погляд… Гэта –  нібы “пераход паміж мірамі”! Проста фантастыка! Гэта – мой рэсурс!

Куратар выставы А.Балыш патлумачыла, чаму такое незвычайнае месца было абрана для размяшчэння экспазіцыі:

– Паліклініку кожны дзень наведваюць цяжарныя жанчыны, а таксама сем’і, якія толькі плануюць цяжарнасць. Мы спадзяемся, што гэтыя кранальныя фотаздымкі не аставяць абыякавымі нікога. І вельмі будзем рады, калі яны натхняць да папаўнення ў сем’ях і нашых заслаўчан!

Источник: zaslavl-info.by

 

Как Вы считаете, существует ли на сегодняшний день реальная опасность заражения ВИЧ-инфекцией лично для Вас:

Да - 13.9%
Скорее да, чем нет - 13.9%
Скорее нет, чем да - 38.9%
Нет - 30.6%
Затрудняюсь ответить - 2.8%

Результаты: 36

 
Поиск по сайту